1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Моладзь жадае абмеркаваць законапраект, датычны моладзі

11 января 2009 г.

Беларускія недзяржаўныя моладзевыя структуры жадаюць удзельнічаць у абмеркаванні законапраекта "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі", які паступіў на разгляд у парламент.

https://p.dw.com/p/GW91
Фото из архива. Демонстрация оппозициооной белорусской молодежи
Фото из архива. Демонстрация оппозициооной белорусской молодежиФото: AP

Беларускія недзяржаўныя моладзевыя структуры жадаюць узяць удзел у абмеркаванні законапраекта "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі", які, як высветлілася, ужо паступіў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пра гэта было заяўлена пад час адбытага ў нядзелю ў сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) "круглага стала" з удзелам чальцоў больш як дзесяці моладзевых арганізацый.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла моладзевае крыло АГП "Маладыя дэмакраты", а ўдзельнікамі былі прадстаўнікі арганізацый "Малады фронт", "Моладзь БНФ", ЛКСМБ, "Ініцыятыва", "Задзіночанне беларускіх студэнтаў", "Маладая Беларусь", "Еўрапейскі моладзевы парламент", а таксама рэпрэзентанты Беларускага Хельсінскага камітэта і прававаабарончага цэнтру "Вясна".

Дарэмныя спробы

Пра тое, што датычны моладзевай палітыкі законапраект ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў, па словах аднаго з лідэраў "Маладых дэмакратаў" Міхаіла Пашкевіча, стала вядома з кароткага паведамлення ў дзяржаўным інфармацыйным агенцтве пры канцы мінулага году. Як высветлілася, фармальна змест дакумента быў даведзены толькі да ведама афіцыйных моладзевых структур – БРСМ, піянерскай і скаўцкай арганізацый. Недзяржаўныя моладзевыя структуры нават не атрымалі копіі праекта гэтага закона.

Як адзначыў Міхаіл Пашкевіч, за апошні тыдзень на ўсе яго спробы датэлефанавацца да Палаты прадстаўнікоў і атрымаць копію законапраекта ён чуў толькі адмоўныя адказы. Спроба знайсці тэкст законапраекта на афіцыйных парталах, куды адсылалі актывістаў, скончыліся безвынікова. "Самае цікавае, што нават метадыст апарату Палаты прадстаўнікоў кажа, што ў іх копія законапраекта толькі адна ў папяровым выглядзе, і нікому яны яе не пакажуць", - паведаміў Міхаіл Пашкевіч.

Па словах даследчыцы моладзевых медыяпраектаў, гісторыка Ірыны Віданавай, сёння варта прыцягнуць да абмеркавання законапраекта не толькі ўжо зарганізаваныя моладзевыя структуры, але і простых людзей маладога пакалення. Калі думаць пра нейкае дзеянне ў звязку з гэтым законам, то вельмі важна патрабаваць публічнасці, лічыць Віданава.

Менш радыкалізма

Фото из архива. Один из основателей Молодого Фронта Павел Северинец
Фото из архива. Один из основателей Молодого Фронта Павел СеверинецФото: Natalya Grigorjeva

Што да саміх дэмакратычных моладзевых структур, то, на думку аналітыка Ліберальнага клуба, сябра групы маладых экспертаў у судзеянні з даследчым цэнтрам Мізеса Яўгена Прэйгермана, сёння ім таксама трэба мяняць тактыку: максімум актыўнасці ў тых сферах, у якіх яны маюць пэўную кампетэнцыю, менш радыкалізму ва ўсіх іх дзеяннях. На думку Яўгена Прэйгермана, радыкалізм выглядае жахліва для тых людзей, якія толькі пачынаюць асэнсоўваць тое, што здараецца ў грамадстве.

"А калі мы станем меньш радыкальнымі, ва ўмовах сённяшняга становішча, якія яно нам дае, у нас ёсць магчымасць стаць публічнымі", - лічыць маладзён.

Як абгрунтаваў сваё меркаванне малады ліберал, "хочуць тыя людзі, якія зараз знаходзяцца пры ўладзе, ці не, але ёсць пэўныя чыннікі, якія прадштурхоўваюць іх да таго, каб слухаць нас і рабіць тое, што больш менш не тычыцца такіх ужо выключна палітычных аспектаў, але але ж для нас важна".

Патрэбны сапраўдны дыялог

Прадстаўнік "Маладых дэмакратаў" Фёдар Масленнікаў нагадаў, што сёння ў дзяржаве рэалізуецца афіцыйная праграма "Моладзь Беларусі", якая, на думку актывіста, мае дэкларатыўны характар.

Гэтая праграма, як у ёй запісана, павінная падвышаць прэстыж атрымання адукацыі, там прадугледжана праца з кадрамі па падвышэнню якасці адукацыі, выхаванне грамадзяніна – патрыёта, падвышэнне ўмоваў працаўладкавання, удзел у сацыяльна-эканамічным жыцці краіны, дапамога маладым сем’ям і гэтак далей.

Фёдар Масленнікаў упэўнены, што прынцып, калі дзяржава распрацоўвае законапраект, а потым працуе на ўзроўні суб’екта кіравання ў дачыненні да моладзі, не ёсць самым лепшым дыялогам. "Тут трэба стварыць яшчэ і адваротную сувязь, і было б пажадана, каб моладзь магла хаця б ускосна ўдзельнічаць у распрацоўцы такіх законапраектаў", - мяркуе Фёдар Масленнікаў.

"Еўраепейскія слёзы"

Як адзначыў лідэр салігорскіх маладафронтаўцаў Іван Шыла, "другі шлях, які, на жаль, зараз вельмі папулярны – гэта ліць еўрапейскія слёзы і ўплываць канкрэтна на дыпламатаў, якія гэтыя пытанні ўздымаюць у кулуарных перамовах з рэжымам Лукашэнкі, і толькі такім чынам мы можам у парадак дня, які абмяркоўваецца з той жа намесніцай кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Няталляй Пяткевіч, унесці нашы прапановы".

Як бы то ні было, прадстаўнікі моладзевых арганізацый вырашылі з дапамогаю прафесійных юрыстаў дабіцца атрымання тэксту законапраекта, абмеркаваць яго ў сваіх структурах і сабрацца праз два тыдні, каб вырашыць, што рабіць далей.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще