1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

25-26 кастрычніка пройдзе з’езд "Моладзі БНФ"

24 октября 2008 г.

25-26 кастрычніка ў Мінску пройдзе з’езд "Моладзі БНФ" – моладзевага крыла Беларускага народнага фронту. На парадку дня – выбары новага кіраўніцтва арганізацыі і прыняцце праграмы дзеянняў на бліжэйшы час.

https://p.dw.com/p/Fg2k
Фото: AP

Адзін з лідэраў "Моладзі БНФ" Франак Вячорка распавёў Deutsche Welle пра тое, што будзе на форуме.

"У з’ездзе возьмуць удзел 40 дэлегатаў з адзінаццаці гарадоў Беларусі, дзе ёсць суполкі "Моладзі БНФ". Запланаванае абранне новага кіраўніцтва арганізацыі звязана з тым, што цяперашні старшыня Алесь Каліта знаходзіцца ў войску, ягоны намеснік Ілля Богдан – пад крымінальным пераследам. Таксма плануем прыняць праграмную платформу "Моладзі БНФ" – план дзейнасці, а таксама тыя дакументы, якія будуць тычыцца арганізацыі на бліжэйшы год.

Я спадзяюся, што праца з’езду пройдзе плённа, хаця не выключаю, што будуць і гарачыя дэбаты ды спрэчкі. Думаю, будзе месца ўсяму - і праграмным разыходжанням, бо ёсць розныя меркаванні, што да будучыні "Моладзі БНФ", самога БНФ, дэмакратычных сілаў у цэлым, мяркую, што будуць асабістыя дыскусіі, дыскусіі па асобах. Шмат людзей збіраюцца балатавацца на намеснікаў старшыні, і кожны мае сваё бачанне, сваю праграму, і я б не сказаў, што ўсё дужа ясна, што да будучага кіраўніцтва арганізацыі.

Ёсць пункты, з якімі згодныя ўсе, - гэта тое, што "Моладзь БНФ" трэба ўзмацняць і рабіць нацыянальна моцнай арганізацыяй. Ёсць разыходжанні ў тым, як гэта рабіць, менавіта, спосаб прыцягнення новых людзей, спосаб працы з людзьмі, агітацыі і гэтак далей. Я, у прыватнасці, збіраюся агітаваць за пераход ад складанай тэматыкі кшталту прапаганды каштоўнасцяў дэмакратыі, Эўрапейскага Звязу і НАТО да больш блізкіх рэчаў, якія зразумелыя сучаснай моладзі – студэнцкія праблемы, школьныя праблемы і гэтак далей. Некаторыя ўпэўненыя, што "Моладзь БНФ" трэба рабіць больш элітарнай арганізацыяй, сканцэнтраванай на адраджэнцкіх праграмах і акцыях. Як вырашыць з’езд – паглядзім". (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме