1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Моладзь БНФ” супраць другога Чарнобыля

19 мая 2008 г.

“Моладзь БНФ” распачала кампанію “За беларускую АЭС без расійскіх рэактараў”. У яе аснову пакладзены слоганы мінулага “Чарнобыльскага шляху”: “Не расійскай АЭС у Беларусі!”, “Не будаўніцтву АЭС без грамадскага кантролю!”

https://p.dw.com/p/E2Wl
Фото: AP

Паводле ініцыятара кампаніі, актывіста “Моладзі БНФ” Антона Каліноўскага, арганізацыя выступае за пабудову АЭС, але без расійскага рэактара. “У межах гэтай кампаніі мы плануем збіраць подпісы супраць будаўніцтва АЭС з расійскім рэактарам (ужо сабрана калі пяцісот подпісаў), выдаем розную прадукцыю – значакі, налепкі, майкі, будуць таксама ўлёткі”, - распавеў Антон Каліноўскі.

“Моладзь БНФ” таксама плануе правесці дыскусійны клуб з удзелам экспертаў і абмеркаваць, якая АЭС патрэбна краіне і ці патрэбна ўвогуле, і наколькі тэхналогіі, па якіх яе збіраюцца будаваць, сучасныя, наколькі яны адпавядаюць міжнародным стандартам.

“Большая частка еўрапейскіх краінаў карыстаецца атамнымі электрастанцыямі і лічаць гэтую практыку карыснай. Таму мы выступаем менавіта супраць расійскай АЭС, паколькі японская ці французская АЭС больш якасная, хаця і даражэйшая. Гэта дапаможа нам пазбавіцца ад эканамічнай залежнасці ад расійскай нафты і газа, але калі гэта будуць будаваць расійсцы, то можа адбыцца сітуацыя, калі мы будзем залежаць ад паставак расійскага ўрану. А па-другое, можа адбыцца другі Чарнобыль. Мы не хочам гэтага, мы супраць”, - кажа актывіст “Моладзі БНФ”.