1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларуская апазіцыя пратэстуе супраць з'яўлення новых палітвязняў

12 марта 2009 г.

У Мінску 12 сакавіка прайшла акцыя салідарнасці з арыштаванымі былымі прадпрымальнікамі з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам, Юр'ыем Лявонавым, Уладзімірам Асіпенкам і актывістам Маладога фронту Арцёмам Дубскім.

https://p.dw.com/p/HAxR
Фота з архівуФото: AP

На Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску 12 сакавіка прайшла акцыя моладзевых актывістаў з патрабаваннямі да ўладаў асвабадзіць арыштаваных ваўкавыскіх актывістаў прадпрымальніцкага руху Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенку і актывіста Маладога фронту Арцёма Дубскага, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Апазіцыйная моладзь планавала гэтае мерапрыемства да меўшага адбыцца ў гэты дзень візіту ў Мінск еўракамісара па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэры‑Вальднер, каб прыцягнуць увагу еўрапейскіх структураў да праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што візіт еўракамісара перанесены на красавік, моладзевыя актывісты вырашылі правесці акцыю салідарнасці з тымі, каго лічаць новымі палітвязнямі.

Рэпартаж з акцыі слухайце ў фармаце МР3.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще