1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Малады фронт" рыхтуе "Дзень любові"

14 января 2009 г.

У сераду актывісты "Маладога фронта" падалі ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне святочнага шэсця і перформансаў 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна. У аргкамітэт мерапрыемстваў увайшлі знаныя ў Беларусі людзі.

https://p.dw.com/p/GYIt
Фото из архива. Лебеди в день Святого Валентина
Фото из архива. Лебеди в день Святого ВалентинаФото: dpa

У сераду актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронта" Наста Палажанка, Таццяна Шапуцька і Кася Галіцкая падалі ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, святочнага шэсця і шэрагу перформансаў. У аргкамітэт мерапрыемстваў увайшлі знаныя ў Беларусі асобы – рок-музыкант Піт Паўлаў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, мастак Алесь Пушкін, кіраўнік Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч ды іншыя.

Як паведаміў Deutsche Welle лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, арганізараты плануюць 14 лютага, апроч шэсця і перформансаў, правесці канферэнцыю на тэму, што такое любоў для пісьменнікаў, для мастакоў, іншых творчых людзей, куды мяркуецца запрасіць таксама і служыцеляў розных хрысціянскіх канфесій.

"Любоў – гэта шматгранны панятак у сучасным свеце, і нам, як арганізацыі, заснаванай на хрысціянскіх каштоўнасцях, хочацца сцвярджаць менавіта такое духова-маральнае разуменне гэтага панятку", - адзначыў Зміцер Дашкевіч. Менавіта ў такім кантэксце, па словах кіраўніка "Маладога фронту", яго арганізацыя і імкнецца праводзіць штогадовыя акцыі на Дзень Святога Валянціна.

Што да святочнага шэсця, то арганізатары плануюць пачаць яго а 18-й гадзіне на сталічнай Плошчы Якуба Коласа, прайсці па праспекце Незалежнасці праз Кастрычніцкую плошчу да Плошчы Свабоды. Па словах Змітра Дашкевіча, шэсце пачнецца імправізаваным перформансам і віктарынамі, а завершыцца невялікім канцэртам з удзелам беларускіх рок-музыкантаў і бардаў. "Спадзяемся, што гэтае мерапрыемства распачне даволі ўдалы і прыгожы пылітычны сезон 2009 года", - сказаў лідэр маладафронтаўцаў.

14 лютага актывісты арганізацыі па традыцыі павіншуюць са Святам Любові – Днём Святога Валянціна амбасадараў еўрапейскіх краінаў, ЗША, а таксама супрацоўнікаў місій міжнародных арганізацый, якія знаходзяцца ў Мінску. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще