1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Чорны юбілей

11 февраля 2009 г.

Да 10-годдзя смерці экс-намесніка старшыні Вярхроўнага Савета Генадзя Карпенкі і гвалтоўных знікненняў палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага АГП рыхтуе шэраг мерапрыемстваў.

https://p.dw.com/p/GruW
Фота з архіву. Пікет у гонар згінуўшых без весткаў беларускіх апазіцыянераў
Фота з архіву. Пікет у гонар згінуўшых без весткаў беларускіх апазіцыянераўФото: AP

Аб’яднаная грамадзянскай партыя (АГП) рыхтуе шэраг мерапрыемстваў да дзесяцігоддзя з дня загадкавай смерці былога намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Генадзя Карпенкі, гвалтоўнага знікнення экс-старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і былога міністра ўнутраных справаў генерала Юрыя Захаранкі, якія былі сябрамі АГП, а таксама вядомага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. Пра гэта ў сераду журналістам распавялі лідэры партыі.

Чаму трэба помніць

Намеснік старшыні АГП Леў Марголін назваў некалькі прычын, чаму нельга забывацца на тыя трагічныя падзеі 1999 году, калі пры загадкавых абставінах пайшоў з жыцця Генадзь Карпенка, а таксама зніклі бяз вестак Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Па-першае, хаця кожны факт знікнення людзей, па словах палітыка, ёсць надзвычайным здарэннем, але ў дадзеным выпадку зніклі людзі, знакавыя для Беларусі.

Другі момант – гэта тое, што дагэтуль іх лёс невядомы. Да таго часу, сказаў Леў Марголін, пакуль не будзе высветлена, што з імі здарылася, пакуль не будуць пакараны вінаватыя ў адбытым, "мы будзем займацца гэтымі пытаннямі".

"І трэці момант - гэта тое, што ўсе яны былі сябрамі нашай партыі, і калі мы хочам, каб да нас прыходзілі новыя людзі, каб гэтыя людзі былі прыстойныя, мы павінны пастаянна памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі", - падкрэсліў намеснік кіраўніка АГП.

Прапановы ўладам

Па словах старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, зараз рыхтуюцца звароты ў Мінскі гарвыканкам, а таксама ў структуры выканаўчай улады Маладзечна, Васілевічаў, Ліды з прапановай змяніць назовы існуючых вуліц альбо наданне новым вуліцам у навабудах імёнаў Генадзя Карпенкі, які быў у свой час мэрам Маладзечна, Віктара Ганчара – яго намесніка ў гарадской уладзе, а таксама генерала Юрыя Захаранкі. Ак адзначыў Анатоль Лябедзька, гэта былі людзі агульнанацыянальнага фармату, вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі, навукоўцы, калі гаварыць пра Генадзя Карпенку.

Да таго ж, мясцовым уладам будзе прапанавана, каб на дамах, дзе жылі гэтыя людзі, былі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі. "Каб гэта была не толькі наша ініцыятыва, мы плануем сабраць подпісы жыхароў, якія і сёння пражываюць у гэтых дамах, і якія добра памятаюць сваіх суседзяў дзесяцігадовай даўніны", - сказаў палітык.

Апроч таго, як паведаміў Анатоль Лябедзька, АГП плануе правесці шэраг "ланцугоў неабыякавых людзей" – гэта тыя акцыі, якія ладзіліся ўвесь час пасля знікнення згаданых вядомых дзеячоў апазіцыі. "Дзякуючы гэтым "ланцугам" у нас пасля трагічных падзеяў 1999 году, калі не лічыць трагедыю з журналістам Змітром Завадскім, у нас перасталі скрадаць і забіваць вядомых людзей", - падкрэсліў Лябедзька.

Еўрапейскі аспект

Па словах старшыні АГП, нягледзячы на тое, што гэтая тэма не ёсць сёння прыярытэтнай для міжнародных арганізацый, а таксама нацыянальных урадаў і парламентаў еўрапейскіх краін, Аб’яднаная грамадзянскай партыя будзе ініцыяваць адпаведныя слуханні ў камітэтах, якія займаюцца правамі чалавека. Анатоль Лябедзька заявіў, што гэтая праца пачнецца ўжо 17 лютага, калі ў Мінск прыедзе дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, у якую ўваходзяць і кіраўнік палітычнага камітэта, і кіраўнік падкамітэта па Беларусі, і дакладчык па Беларусі.

"Будзем ставіць пытанне, каб у красавіку адна са структур ПАРЭ таксама разгледзела гэтае пытанне: 10 гадоў, а што зроблена па рэалізацыі даклада па зніклых, з якім выступіў Хрыстас Пургурыдыс? Лагічна было б падсумаваць нейкія вынікі", - заявіў старшыня АГП.

Як сказаў Леў Марголін, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета, якія працавалі разам са зніклымі палітыкамі, будзе прапанавана напісаць успаміны пра Ганчара, Захаранку і Карпенку; з вядомым кінарэжысёрам Юрыем Хашчавацкім дасягнута дамова аб здымках дакументальна-публіцыстычнага фільма пра гэтых людзей, а Аб’яднаная грамадзянскай партыя, па словах Анатоля Лябедзькі, усталёўвае чатыры прэміі імёнаў зніклых палітыкаў і падпрымальніка, якімі будуць уганароўвацца маладыя навукоўцы, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнеса, грамадскія актывісты. Хто стане лаўрэатам прэмій, будзе вырашаць не партыя, але, як запэўніў лідэр АГП, аўтарытэтнае журы, у якое ўвойдуць вядомыя ў краіне людзі.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще