1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Беларусі забаронена крытыкаваць уладу?

5 марта 2009 г.

Штрафы ўдзельнікам мірных акцый, папярэджанні і пазбаўленне аккрэдытацыі незалежных журналістаў, а таксама рэгістрацыя Мінюстам новай няўрадавай арганізацыі і адмова іншай прыцягнулі ўвагу грамадскасці на гэтым тыдні.

https://p.dw.com/p/H6DI
Фота з архіву
Фота з архівуФото: RIA Novosti

Увагу беларускай грамадскасці на бягучым тыдні прыцягнулі вынесеныя судамі ў розных гарадах буйныя штрафы ўдзельнікам несанкцыянаваных мірных акцый, адмова ў рэгістрацыі правабарончай структуры, а таксама вынясенне папярэджанняў незалежным беларускім журналістам, якія супрацоўнічаюць з польскім тэлеканалам Belsat. Як станоўчае можна назваць рэгістрацыю Міністэрствам юстыцыі новага дэмакратычнага грамадскага аб’яднання.

Штрафы за акцыі

4 сакавіка суд Цэнтральнага райна Гомеля прысудзіў мясцоваму жыхару Андрэю Папову штраф у 525 тысяч рублёў – каля 150 еўра за ўдзел у акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню роднай мовы. 21 лютага моладзевыя актывісты кіраваліся да помніка слыннаму асветніку Карылу Тураўскаму, каб ускласці там кветкі. Пры гэтым маладзёны трымалі ў руках паперы з надпісам "Родная мова" з рускамоўным штампам "запрещено", а рты іх былі залеплены чырвона-зялёнымі стужкамі.

Удзельнікаў акцыі затрымалі, а потым судзілі. Апроч Андрэя Папова, за ўдзел у мірным мерапрыемствы да буйных штрафаў крыху раней былі вырачаныя Васіль Такарэнка, Алесь Вярцейка і іншыя актывісты. Актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў 7 сутак адміністратыўнага арышту.

Фота з архіву
Фота з архівуФото: Tolochko Viktor / ITAR-TASS

Таксама на гэтым тыдні судом Ленінскага раёна Мінска на агульную суму ў амаль тысячу еўра былі аштрафаваны маладафронтаўцы Юлія Міхайлава, Вадзім Ханяўка і Мікалай Дземідзенка, якія насупраць будынку Адміністрацыі прэзідэнта зладзілі акцыю падтрымкі свайго паплечніка, фігуранта "Працэса чатырнаццаці" Арцёма Дубскага, які днямі быў змешчаны ў следчы ізалятар горада Асіповічы.

Пераслед журналістаў

Днямі афіцыйныя папярэджанні Гомельскай абласной пракуратуры "за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці на карысць польскага тэлеканалу Belsat" атрымалі мясцовыя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў. А Міністэрства замежных справаў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта найбуйнога польскага выдання Gazeta Wyborcza Анджэя Пачобута.

Нагодай для рашэння МЗС сталі публікацыі журналіста пра прымусовую дактыласкапію мужчынскага насельніцтва Беларусі, арышт былых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама пра выдаленне польскіх ксяндзоў з Беларусі і новы дыялог беларускага прэзідэнта з Захадам. На думку МЗС, публікацыі маюць тэндэнцыйны характар і абражаюць кіраўніка Беларусі.

Былы прадпрымальнік Микалай Аўтуховіч
Былы прадпрымальнік Микалай АўтуховічФото: Wladimir Osipenko

Як адзначае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец, гэтыя факты ёсць пазакальнікамі таго, што сітуацыя са сродкамі масавай інфармацыі ў краіне не змянілася, нягледзячы на ўсе дэкларацыі, зробленыя ўладамі пры канцы мінулага году. Па словах юрыста, сітуацыя была напружаная, так і засталася, і магчыма, гэта толькі пытанне палітычнай кан’юнктуры. "Само заканадаўства, ды і падыход да яго змянення ў краіне застаюцца вельмі жорсткімі і не адпавядаючымі міжнародным стандартам", - падкрэсліў намеснік старшыні БАЖ.

"Трэцяга сектару" паболела

Міністэрства юстыцыі беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню "Наша вясна". Звестка адваротнага плану: Мінюст з трэцяга разу зарэгістраваў сацыяльна-экалагічнае грамадскае аб’яднанне "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў", які ачольвае прафесар Іван Нікітчанка. Старшыня аб’яднання лічыць, што такое рашэнне чыноўнікаў ёсць перамогай здаровага сэнсу, звязанай з праводжанай у Беларусі лібералізацыяй пры непасрэдным удзеле Еўропы.

Аўтар:Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар:Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще