У Беларусі будзе прыняты закон аб інтэрнеце
7 февраля 2008 г.Як адзначыў міністр iнфармацыі Беларусі, у законе можа ўзнікнуць норма, згодна якой, у прыватнасці, інтэрнэт-версіі перыядычных выданняў будуць змушаны рэгістравацца як сродкі масавай інфармацыі.
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец лiча, што ў законапраекце таксама з’явіцца норма, якая будзе патрабаваць абавязковай рэгістрацыі ўсіх інтэрнет-сайтаў. “Якім чынам гэта будзе рабіцца, вельмі цяжка сказаць, але, нажаль, можа стварыцца тая самая сітуацыя, калі будзе вельмі цяжка ў беларускай даменнай зоне зарэгістраваць нейкае інтэрнет-выданне, а з іншага боку, будуць стварацца перашкоды для дзейнасці тых, хто будзе працаваць у іншых даменных зонах”, - кажа юрыст.
Як сказаў “Нямецкай хвалі” намеснік старшыні БАЖ, закон аб інтэрнеце можа стварыць яшчэ шэраг праблем самага рознага кшталту. Напрыклад, гэта можа быць забарона на рэкламу, ці нейкія перашкоды для яе размяшчэння ў іншых даменных зонах для прадпрымальнікаў. А па-другое, ліча Андрэй Бастунец, можа пачацца кропкавы пераслед журналістаў, якія будуць працаваць у іншых даменных зонах, на падставе ўсё таго ж палажэння аб акрэдытацыі замежных карэспандэнтаў.
Яшчэ адной мэтай закону, на думку Андрэя Бастунца, ёсць прараўняць інтэрнэт-сайты да друкаваных выданняў з пункту гледжання правоў і адказнасці з усімі магчымымі наступствамі.
“Журналісты і зараз нясуць тую ж самую адказнасцьза сваі публікацыі, як і ў друкаванай прэсе, а зараз на падставе законапраекту можна будзе спыняць дзейнасць нейкага інтэрнет-выдання ці прыпыняць яго. А выпускаць яго змогуць толькі юрыдычныя асобы”.
Нягледзячы на тое, што да гэтага часу інтэрнет афіцыйна не лічыцца ў Беларусі сродкам масавай інфармацыі, за публікацыі на старонках сецевых выданняў ужо ёсць крымінальна пакараныя: прысуд да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за публікацыю на адным з сайтаў экс-дэпутату Вярхоўнага Савету 13-га склікання Андрэю Клімаву.