Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы ў тайскім боксе і кікбоксінгу, вакаліст панк-рок-гурта BRUTTO Віталь Гуркоў 1,5 гады жыве ў Кіеве. Ён з'ехаў з Беларусі яшчэ да 9 жніўня 2020 года – спачатку ў гурта былі канцэрты ва Украіне, пасля, убачыўшы, як разгортваюцца падзеі на радзіме, Віталь вырашыў дахаты не вяртацца.