Беларуская актрыса Валянціна Гарцуева і нямецкі акцёр Жан-Марк Біркхольц вырашылі пакінуць Мінск пасля таго, як Лукашэнка падтрымаў ваенную агрэсію Пуціна супраць Украіны. "Для мяне гэта была кропка незвароту… Я проста зразумела, што больш не магу маўчаць", - кажа ранейшая прыма Купалаўскага тэатра @Купалаўцы. Сямейная пара сумуе па радзіме і спадзяецца, што вярнецца ў Беларусь.