Мінгарвыканкам забараніў дабрачынны канцэрт
31 октября 2008 г.Мінскі гарвыканкам забараніў правядзенне 1 лістапада на сталічнай плошчы Бангалор дабрачыннага канцэрта ў межах нацыянальнай кампаніі "Беларускую кнігу – дзецям".
У пісьмовым адказе гарадскіх чыноўнікаў такая фармулёўка: "пададзеная заяўка не адпавядае патрабаванням закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах".
"Абсалютна незразумела, чаму нам не дазволілі правесці мірнае мерапрыемства, якое мусіла дапамагчы дзецям атрымаць кніжкі на роднай мове, - сказаў Deutsche Welle заяўнік канцэрту і каардынатар кампаніі, актывіст "Маладога фронту" Дзяніс Карноў. – Магчыма, улады пабаяліся, што зноў збяруцца людзі, будуць кантактаваць паміж сабою. Магчыма і тое, што чыноўнікі пабаяліся таго факту, што арганізатарам канцэрту, як і ўсёй кампаніі "Беларускую кнігу – дзецям", выступае так нелюбімы імі "Малады фронт".
Па словах Дзяніса Карнова, на бліжэйшым паседжанні кіраўніцтва арганізацыі абмяркуе ўзніклую сітуацыю, але мерапрыемствы ў рамках кампаніі "Беларускую кнігу – дзецям" будуць праводзіцца ў любым выпадку і надалей. (гк)