1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Літва - за вяртанне Беларусі ў Еўропу

25 февраля 2009 г.

Літва мусіць выказацца за працяг далейшага дыялогу Еўразвязу з афіцыйным Менскам, спрабуючы спалучыць і каштоўнасны, і прагматычны складнік. Такая выснова дасягнутая падчас дыскусіі, што прайшла ў літоўскім Сойме.

https://p.dw.com/p/H1Gr
Сталіца Літвы Вільня
Сталіца Літвы ВільняФото: AP

Вільня мусіць выказацца за працяг далейшага дыялогу Еўразвязу з афіцыйным Менскам, спрабуючы спалучыць і каштоўнасны, і прагматычны складнік. Такая выснова дасягнутая падчас дыскусіі, што прайшла ў літоўскім Сойме з удзелам уплывовых літоўскіх палітыкаў і дыпламатаў як з літоўскага, так і з беларускага боку.

Вяртанне ў Еўропу?

Дыскусія мела назву “Беларусь: вяртанне ў Еўропу?” Амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімір Дражын адразу паспрабаваў аспрэчыць пастаноўку пытання і задаць тон дыскусіі. Паводле Дражына, Беларусь нікуды ніколі не сыходзіла, яна была, ёсць і будзе неад’емнай часткай еўрапейскай прасторы.

Амбасадар прызнаў, што Мінску прыемна, што сёння шмат хто з палітыкаў Еўразвязу прышлі да разумення бесперспектыўнасці абмежавальнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. "Не праходзіць тыдня, каб Менск не наведала якая-небудзь дэлегацыя з Еўразвязу. Аднак мы хочам ня проста палітычных пацалункаў і пахлопванняў па плячы ды абдымкаў. Мы - сур’ёзная і прагматычная нацыя", - дакрэсліў Дражын.

Трымацца каштоўнаснай пазіцыі

Гэтыя словы беларускага амбасадара іншаму ўдзельніку дыскусіі, беларускаму эканамісту Яраславу Раманчуку, нагадалі палітыку, якую Беларусь доўгія гады праводзіла ў дачыненні да Расеі – газ узамен на пацалункі. Раманчук згадзіўся с тым, што альтэрнатывы эканамічнай інтэграцыі для Беларусі няма, але гэта не павінна быць той жа імітацыяй, што адбываецца на працягу 15 апошніх год з Расеяй.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Раманчук заклікаў еўрапейцаў у дыскусіі з Беларуссю трымацца прынцыповай каштоўнаснай пазіцыі і не саслізнуць у чысты прагматызм.

Супраць жорсткай лініі і левыя, і правыя

Аднак жорсткая лінія ў дачыненні да Беларусі ў літоўскіх палітычных колах цяпер непапулярная. За працяг збліжэння з Беларуссю выказваюцца і правыя, якіх на дыскусіі прадстаўляў кансерватар Эмануэліс Зінгерыс, і левыя, на баку якіх быў віцэ-старшыня парламенцкага камітэту па замежных справах сацыял-дэмакрат Юстынас Каросас. Апошні сцвярджаў, што новая палітыка дыялогу будзе на карысць і каштоўнасцям, і эканоміцы.

Паводле Каросаса, так званае аддзяленне каштоўнасцяў ад прагматызму нагадвае добра вядомую ідэю экспарту сусветнай рэвалюцыі, якая ніяк не стасуецца з дэмакратычным сучасным мысленнем, але на жаль, на ёй цягам пэўнага часу будаваліся адносіны з Беларуссю. Тыя гады ізаляцыі, заснаванай на абсалютызацыі каштоўнасцяў, практычна нічога добрага не далі, лічыць віцэ-старшыня парламенцкага камітэту.

Занадта пралукашэнкаўскія пазіцыі?

Некаторыя аглядальнікі вінавацяць літоўскую дыпламатыю ў тым, што яна займае ўжо занадта пралукашэнкаўскія пазіцыі і задалёка заходзіць у так званым дыялогу.

"Як бы літоўскія дыпламаты, выконваючы палітыку Еўразвязу на Ўсходзе, у чарговы раз не перастараліся", – боязі выказваў вядомы палітычны аглядальнік Віргініюс Валянцінавічус.

Ускосна яго словы пацвердзіў і амбасадар Беларусі Ўладзімір Дражын, які дзякаваў Літве за падтрымку Беларусі ў структурах Еўразвязу.

Вадзім Вілейта

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще