1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўропа зацікаўлена ў пераменах ў Беларусі

30 января 2009 г.

У Мінску 30 студзеня адбылася сустрэча намесніка міністра замежных справаў Даніі Міхаэля Сільмера-Ёнса з віцэ-старшынёй Руху "За свабоду" Віктарам Карняенкам.

https://p.dw.com/p/Gjsm
Фота з архівуФото: European Community, 2005

У беларускай сталіцы прайшла сустрэча намесніка міністра замежных справаў Каралеўства Данія Міхаэля Сільмера-Ёнса, які прыбыў у Мінск з мэтаю выпрацоўкі Даніяй агульнай пазіцыі ў дачынені да Беларусі, з намеснікам кіраўніка Руху "За свабоду" Віктарам Карняенкам.

Як паведаміў Віктар Карняенка ў інітэрв’ю Deutsche Welle, пад час сустрэчы адбмяркоўвалася ўжо традыцыйные кола пытанняў: ці ёсць перамены ў Беларусі, будучыя прэзідэнцкія выбары і якой павінна быць палітыка Даніі і Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве. Таксама абмяркоўвалася пытанне ўдзелу Беларусі ў праграме "Усходняе партнёрства", перспектывы ўступлення краіны ў Раду Еўропы.

Зацікаўленасць у пераменах

Па словах Віктара Карняенкі, Рух "За свабоду" выстыупае за тое, каб праграма "Усходняе партнёрства" распаўсюдзілася і на Беларусь, і каб Беларусь як мага хутчэй стала паўнапраўным Сябрам Рады Еўропы, але пры ўмове выканання ўсіх неабходных для гэтага патрабаванняў. "Гэта павінна адбывацца не праз "чорны ход", а на агульных падставах, тады мы гатовы спрыяць гэтаму працэсу", - падкрэсліў палітык.

Віктар Карняенка адзначыў, што той факт, што заходнія пасадоўцы самага высокага ўзроўню прыязджаюць у Беларусь, сустракаюцца як з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў, так і з уладай, сведчыць пра зацікаўленасць Еўропы ў пераменах у Беларусі.

Міхаэль Сільмер-Ёнс таксама сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще